А зараз "апазыцыя" мае тое, што напрацавала: зьнішчанае мінулае ды скрадзеную будучыню. Лукашэнку, беларускаму Бін Ладэну, мала таго, што ён можа ўладарыць над людзкімі лёсамі сёньня. Яму хочацца ўладарыць і над мінулым. Як кожны недавучаны савецкі матэрыяліст, ён хоча зьнішчыць доказы злачынства свайго папярэдніка ды куміра Сталіна, руйнуючы Курапаты, спадзеючыся, відаць, што памяць людзкую зьнішчыць гэтак-жа лёгка, як праехаць бульдозерам па касьцях. Ці думае ён пра тое, што рана ці позна нехта будзе прыходзіць на ягоную магілу, каб плюнуць на яе? І ці думаюць сёньняшнія беларускія "дэмакраты" пра тое, што попел Курапатаў будзе стукаць і ў іх сэрцы?
Лілія Сазанавец, Брадфорд, Вялікабрытанія