29 кастрычніка, у Дзень памяці продкаў, ў Менску адбы-лося жалобнае шэсьце і мітынг, якія ладзіла Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя БНФ. На мітынгу-рэквіюме выступіў намесьнік старшыні гэтае партыі Юрась Беленькі. У прамове ён падкрэсьліў, што Курапаты - гэта сымбаль сёньняшняй улады, якая ёсьць духовым нашчадкам уладаў 1937 году: нездарма ні разу ня быў у Курапатах Лукашэнка. Сябра "Мартыралёгу" Мікола Крывальцэвіч зьвярнуўся да ўсіх прысутных зь перасьцярогай не забыцца праўду пра Кура-паты, зрабіць усё, каб праўда была жывая. Ён сказаў, што лес дрэваў у Курапатах мусіць стаць лесам крыжоў. На магі-лах былі ўсталяваныя крыжы (іх было каля 20-ці - вялікіх і маленькіх), якія ўдзельнікі акцыі пранесьлі праз увесь горад. Крыжы зрабілі ўласнаручна актывісты КХП-БНФ.
Курапаты наведалі прадстаўнікі амбасадаў ЗША й Польшчы, якія ўсклалі да магілаў вянкі.