Моладзь змагаецца за перамены

12 лістапада ў Беларусі прайшла моладзевая акцыя "Пераменаў!" - супольны выступ буйнейшых моладзевых дэмакратычных арганізацыяў. Мерапрыемствы самага рознага пляну адбыліся ў 25 гарадох Беларусі: мітынгі, пікеты, вечарыны, рок-канцэрты, дыскатэкі.

Улады адказалі на выступы моладзі масавымі арыштамі. У Менску, дзе на мітынг сабралася некалькі тысячаў маладых людзей, да іх прымаліся самыя жорсткія меры: каля 300 чалавек былі затрыманыя, большасьць зь іх - непаўнагадовыя. Пры затрыманьні міліцыянты жорстка зьбівалі ўдзельнікаў акцыі. Вялiзная колькасьць мiлiцыi, АМОНу, тэхнiкi, сірэны на вулiцах, - усё гэта было выкарыстана дзеля запалохваньня моладзi. Удзельнікаў акцыяў потым судзілі. Затрыманьні адбыліся й у іншых гарадох. Можна сьмела сказаць, што і па маштабах, і па колькасьці затрыманьняў акцыя 12-га лістапада стала самым буйным выступам моладзі за апошнія гады.

Маладзёвая Каалiцыя "Пераменаў!" заяўляе, што нi запа-лохваньнi, нi рэпрэсii ня спыняць беларускую моладзь, якая будзе працягваць змаганьне за сваю будучыню, за перамены.