За правы чалавека

51 год таму Арганізацыя Аб'еднаных Нацыяў ухваліла Ўсеагульную Дэклярацыю Правоў Чалаве-ка - фундамэнтальны дакумэнт, у якім дзяржавы-сябры ААН абавязаліся "абараняць агульнапрызна-ныя правы і свабоды чалавека". 10-га сьнежня шэраг праваабарончых арганізацыяў і партыяў у сталіцы і многіх буйных гарадох Беларусі наладзілі акцыі з патрабаваньнем выкананьня ў краіне правоў чалавека і грамадзянскіх свабодаў.

Арганізатары задаволеныя вынікамі акцыяў, што прайшлі ў 15 гарадох Беларусі. Найбольш масавыя адбыліся ў Маладэчне, Менску і Горадні. І хоць ўдзельнікі акцыяў абралі такую форму яе правядзеньня, што ўладам проста не было да чаго прычапіцца, але арышты адбыліся ў Менску, Берасьці, Віцебску, Горадні, Барысаве.