Жнівеньскі сход аддзелу БАЗА

12-га жніўня адбыўся чарговы штомесячны сход нью ёрскага аддзелу БАЗА. З аглядам апошніх падзеяў у Беларусі, а таксама з інфармацыяй пра маючыя адбыцца з удзелам сябраў аддзелу імпрэзы й акцыі, выступіў старшыня аддзелу сп. Віталь Зайка. Асноўнымі падзеямі, якія абмяркоўвалі на сходзе, была 24-я Сустрэча Беларусаў Паўночнае Амэрыкі ў Кліўляньдзе і падрыхтоўка да мітынгу пратэсту супраць дык-татуры Лукашэнкі падчас 55-е Генеральнае Асамблеі ААН.

Зь цікавымі ўспамінамі аб папярэдніх Сустрэчах Белару-саў Паўночнае Амэрыкі выступіў былы старшыня Беларускае секцыі Радыё Свабода сп. Вячка Станкевіч. Ён адзна-чыў, што ўдзел у Сустрэчах стаўся моцным кансалідацыйным фактарам беларускае грамады ў Амэрыцы пачынаючы з 1950-х гадоў. Людзі з розных канцоў ЗША і Канады, а таксама ўсяго Вольнага сьвету маглі разам абмеркаваць праблемы беларускае дыяспары, каардынаваць свае дзеяньні ў прыцягненьні амэрыканскіх і канадыйскіх уладаў да праблемаў паняволенае Беларусі, а таксама сустрэцца зь сябрамі й знаёмымі, завесьці новыя сяброўствы. Сустрэчы таксама давалі магчымасьць абмяняцца інфармацыяй пра патрэбы ў галіне працаўладкаваньня й пошуку жытла ў той альбо іншай мясцовасьці Паўночнае Амэрыкі. Акрамя гэтага на Сустрэчах праводзіліся спартовыя спаборніцтвы па футболу, валейболу, баскутболу паміж беларускімі камандамі, што існавалі тады ў Нью Ёрку, Кліўляньдзе, Нью Джэрзі.

Сп. Станкевіч таксама распавёў пра Радыё Свабода і пра апошнія падзеі ў справе трансляцыі перадачаў праз станцыю "Балтыйскія хвалі" ў Вільні, якая таксама рыхтуе свае праграмы і мае намер у хуткім часе павялічыць моц свайго надайніка з 100 КWt да 250 КWt, што дазволіць ахапіць перадачамі на сярэдніх хвалях большасьць абшараў Беларусі ўключна зь Менскам. Сп. Станкевіч таксама адзначыў, што на час працы сёньняшняга загадчыка Беларускае службы сп. А. Лукашука ў архівах Інстытуту Гувэра ў Каліфорніі, сп. Станкевіч пяройме часова, на некалькі месяцаў, кіраўніцтва Беларускаю студыяю Радыё Свабода. На радыёстанцыі патрэбныя новыя супрацоўнікі, і сп. Станкевіч папрасіў рас-паўсюдзіць інфармацыю пра магчымасьць працы там. Кан-дыдаты мусяць добра валодаць беларускаю й ангельскаю мовамі, мець падрыхтоўку ў галіне журналістыкі або гісторыі і зьвяртацца на Радыё Свабода ў Празе (www. rferl. org) ці ў менскае бюро радыёстанцыі да сп. В. Жданко.

Затым сп. Уладзімер Блецка выступіў з інфармацыяй пра іміграцыйнае заканадаўства ЗША, пра пытаньні палітычнага прытулку, працягу і зьмены візаў. Сп. Блецка адказаў на шматлікія пытаньні прысутных і паабяцаў супрацоўнічаць зь "Весткамі й Паведамленьнямі" ў справе інфармаваньня аб праблемах іміграцыі й натуралізацыі.